26 мая 2026 г. у рамках дзелавой праграмы форуму «ТИБО-2026» адбылася панэльная дыскусія «Штучны інтэлект у навуцы, адукацыі і бізнесе».
Арганізатарам выступіў Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У рамках мерапрыемства разам з іншымі пытаннямі эксперты абмеркавалі пытанні ўзнікнення і прыналежнасці аўтарскіх правоў на аб'екты, створаныя з прымяненнем сістэм штучнага інтэлекту (ШІ), а таксама праблемы захавання правоў інтэлектуальнай уласнасці пры навучанні ШІ.
У дыскусіі прыняла ўдзел начальнік упраўлення навукова-адукацыйнай і выдавецкай дзейнасці НЦІУ Дыяна Іванова, к. ю. н., дацэнт.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).