Вебінар САІУ «Інтэлектуальная ўласнасць для жанчын-прадпрымальнікаў: прамысловая ўласнасць»
27 мая 2026
Цікавае
28 мая 2026 г. у 11:00 адбудзецца бясплатны вебінар Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці «Інтэлектуальная ўласнасць для жанчын-прадпрымальнікаў: прамысловая ўласнасць».
Мерапрыемства працягвае цыкл сустрэч у рамках праекта «Пашырэнне магчымасцяў жанчын-прадпрымальнікаў, даследчыкаў і інаватараў у галіне выкарыстання інтэлектуальнай уласнасці».
У праграме вебінара:
- якія вынікі інтэлектуальнай дзейнасці ахоўваюцца правам інтэлектуальнай уласнасці;
- прававая ахова аб'ектаў права прамысловай уласнасці і сродкаў індывідуалізацыі: што важна ведаць;
- ахова найменняў месцаў паходжання тавараў, развіццё старадаўніх народных мастацкіх промыслаў і інш.
Мерапрыемства пройдзе на рускай мове. Удзельнікам будзе прадастаўлена магчымасць задаць пытанні. Зарэгістравацца можна па спасылцы.
Па матэрыялах САІУ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Злата Лукашевіч