Рэспубліканскі семінар па пытаннях падтрымкі інавацыйнай дзейнасці пройдзе ў Віцебску
25 мая 2026
Цікавае
29 мая 2026 г. у 11:00 на базе Віцебскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэкі адбудзецца рэспубліканскі семінар «Інфармацыйнае забеспячэнне інавацыйнага развіцця арганізацый рэальнага сектара эканомікі Віцебскага рэгіёна». Арганізатар – Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка (РНТБ).
Мерапрыемства прымеркавана да 25-годдзя Віцебскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэкі – філіяла РНТБ і арыентавана на супрацоўнікаў інавацыйных падраздзяленняў, патэнтных службаў, службаў стандартызацыі, інфармацыйных службаў, а таксама прадстаўнікоў навучальных устаноў.
У рамках семінара будуць разгледжаны наступныя пытанні:
- перспектывы ўдзелу прадпрыемстваў прамысловага сектара Віцебскай вобласці ў рэалізацыі рэгіянальнай навукова-тэхнічнай праграмы «Інавацыйнае развіццё Віцебскай вобласці» на 2026-2030 гг.;
- навацыі Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гг.;
- ЦПТІ: прыярытэтныя задачы і магчымасці;
- камерцыялізацыя вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці;
- электронныя інфармацыйныя пошукавыя сістэмы ў галіне стандартызацыі: інструменты падтрымкі спецыялістаў прадпрыемстваў Беларусі;
- рэспубліканскія конкурсы ў галіне якасці прадукцыі.
На мерапрыемстве з дакладамі выступяць прадстаўнікі РНТБ, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Беларускага інстытута сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы, Віцебскага цэнтра стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі.
Удзел у семінары бясплатны. Для ўключэння ў спіс удзельнікаў неабходна звязацца з арганізацыйным камітэтам па e-mail: vitebsk@rlst.by або па тэл.: +375 212 48 06 00.
Па матэрыялах РНТБ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Злата Лукашэвіч