Рэгіянальны вебінар САІУ « Як палепшыць навыкі пошуку і эфектыўна выкарыстоўваць інструменты і рэсурсы Гаагскай сістэмы»
25 мая 2026
Цікавае
26 мая 2026 г. у 11:00 адбудзецца бясплатны рэгіянальны вебінар Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) «Як палепшыць навыкі пошуку і эфектыўна выкарыстоўваць інструменты і рэсурсы Гаагскай сістэмы».
У праграме вебінара:
- як выкарыстоўваць прыдатныя анлайн-рэсурсы САІУ для правядзення папярэдняга пошуку перад падачай заяўкі;
- сістэма eHague: перавагі і механізмы праверкі для забеспячэння максімальнай дакладнасці;
- анлайн-рэсурсы для эфектыўнага кіравання заяўкамі і рэгістрацыямі.
Вебінар пройдзе на рускай мове і разлічаны на шырокае кола карыстальнікаў, незалежна ад наяўнасці папярэдніх ведаў і вопыту ў падрыхтоўцы і падачы міжнародных заявак на прамысловы ўзор.
Зарэгістравацца на вебинар можна па спасылцы.
Па матэрыялах САІУ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Злата Лукашэвіч