У рамках Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў – 2026 заснаваны 30 дадатковых намінацый

9 июня 2026

Цікавае

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Беларускага інавацыйнага фонду праводзіць 17-ы Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў (конкурс).

Конкурс дае магчымасць распрацоўшчыкам прадставіць свае ідэі шырокай грамадскасці, атрымаць ацэнку экспертаў і грашовыя прызы.

У рамках конкурсу ўлічваюцца сацыяльна значныя інавацыйныя праекты на розных этапах распрацоўкі са стратэгіяй камерцыялізацыі, якія адпавядюць прыярытэтным напрамкам навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.

Для садзейнічання інавацыйнаму развіццю і для прыцягнення перспектыўных праектаў разам з асноўнымі намінацыямі заснавана 30 дадатковых.

Заяўкі прымаюцца да 1 жніўня 2026 г. Прыняць удзел у конкурсе могуць юрыдычныя і фізічныя асобы.

Больш падрабязна аб намінацыях і конкурсе можна даведацца па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: konkurs.belinfund.by/