У другім нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул «Актуальныя напрамкі ўдасканалення ў Рэспубліцы Беларусь калектыўнага кіравання правамі выканаўцаў і вытворцаў фанаграм».
Аўтар – Андрэй Лучанок, начальнік аддзела абароны правоў упраўлення аўтарскага і сумежных правоў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.
У артыкуле разгледжаны актуальныя напрамкі ўдасканалення калектыўнага кіравання правамі выканаўцаў і вытворцаў фанаграм у Рэспубліцы Беларусь, дадзены канкрэтныя прапановы, якія тычацца такога ўдасканалення.
Набыць нумары, якія выйшлі раней, можна, падпісаўшыся на часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная):
у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;
праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;
на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;
пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;
дома.
Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.
Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).