Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» 29-30 кастрычніка 2026 г. праводзіць VI Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Сацыяльныя веды ў сучасным грамадстве: праблемы, заканамернасці, перспектывы».
У праграме мерапрыемства:
- эканоміка і грамадства ў парадыгме зменлівага свету;
- новыя тэхналогіі, лічбавізацыя, штучны інтэлект як драйверы грамадскага развіцця;
- стратэгічныя прыярытэты развіцця адукацыі ў сучасным грамадстве;
- стваральны патэнцыял моладзі: тэндэнцыі і перспектывы рэалізацыі;
- здароўезберагальныя паводзіны і экалагічная бяспека і г. д.
На канферэнцыі таксама плануецца серыя круглых сталоў па тэмах:
- роля жанчын і жаночых даследаванняў у развіцці навукі і грамадства;
- сацыякультурны патэнцыял грамадзянскага ўдзелу ў рэгіянальным развіцці;
- забеспячэнне грамадска-палітычнай устойлівасці ў Рэспубліцы Беларусь: інстытуты, механізмы, тэхналогіі;
- навука Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі ва ўмовах сучасных геапалітычных выклікаў і пагроз (у рамках дзейнасці Навуковага савета па навуказнаўстве МААН).
Для ўдзелу ў рабоце канферэнцыі і ўключэння матэрыялаў у зборнік неабходна накіраваць заяўку па 31 ліпеня 2026 г.
Удзел у канферэнцыі бясплатны. Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.
З падрабязнай інфармацыяй пра мерапрыемства можна азнаёміцца па спасылцы.
Па матэрыялах Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Злата Лукашэвіч