26 мая 2026 г. Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) зарэгістраваны двухтысячны дагавор комплекснай прадпрымальніцкай ліцэнзіі (франчайзінгу).
Праваўладальнік – беларускае прадпрыемства ТАА «Пра ежу», асноўнай дзейнасцю якога з'яўляецца даванне паслуг у сферы грамадскага харчавання.
На фарміраванне першай тысячы зарэгістраваных дагавораў франчайзінгу спатрэбілася каля дваццаці гадоў (тысячная адзнака была дасягнута 9 кастрычніка 2023 г.). Другая тысяча была зарэгістраваная НЦІУ ўсяго за два з паловай гады, што сведчыць пра папулярнасць гэтай бізнес-мадэлі і значны крок наперад у развіцці беларускага прадпрымальніцтва.
Імклівы рост рэгістрацыі дагавораў франчайзінгу наглядна паказвае, што франчайзінг сёння можна лічыць адным з галоўных і максімальна эфектыўных інструментаў маштабавання бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь.
Актуальныя прапановы па заключэнню дагавораў франчайзінгу размешчаны на нашай анлайн-пляцоўцы «Біржа інтэлектуальнай уласнасці».
Азнаёміцца з пералікам дакументаў, неабходных для дзяржаўнай рэгістрацыі дагавораў франчайзінгу.
Даведка:
З падрабязнымі данымі аб зарэгістраваных дагаворах франчайзінгу таксама можна азнаёміцца ў афіцыйным бюлетэні «Вынаходствы. Карысныя мадэлі. Прамысловыя ўзоры. Тапалогіі інтэгральных мікрасхем». У цяперашні час яны выходзяць у рэжыме бесперапыннай публікацыі. З нумарамі бюлетэняў, выдадзеных да 2024 г., можна азнаёміцца тут.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).