Адкрыта рэгістрацыя на VI Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю НЦІУ ў сферы інтэлектуальнай уласнасці

11 августа 2026

Падзеі

Адкрыта рэгістрацыя на VI Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю НЦІУ ў сферы інтэлектуальнай уласнасці «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця», якая адбудзецца 9 кастрычніка 2026 г. у Мінску.

Араганізатары: Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці.

У праграме канферэнцыі:

  • патэнтаванне вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці, створаных у сферы крэатыўных індустрый;
  • сучасныя механізмы процідзеяння парушэнням правоў на аб'екты права прамысловай уласнасці ў сферы крэатыўных індустрый;
  • кантрафакт у лічбавую эпоху: новыя выклікі і эфектыўныя інструменты абароны;
  • паспяховая камерцыялізацыя аб'ектаў права прамысловай уласнасці;
  • аўтарскае права і лічбавыя тэхналогіі: выкарыстанне тэхналогій штучнага інтэлекту, правы аўтараў і іншых праваўладальнікаў;
  • стварэнне, размеркаванне правоў і камерцыялізацыя службовых твораў у IT-сферы;
  • інтэлектуальная ўласнасць як аснова нематэрыяльных актываў і фактар развіцця лічбавых тэхналогій;
  • фінансавыя інструменты падтрымкі стварэння, аховы і камерцыялізацыі аб'ектаў аўтарскага права ў сектары крэатыўнай эканомікі;
  • прававое рэгуляванне выкарыстання твораў навукі, літаратуры, мастацтва як фактар развіцця культуры;
  • пошук балансу інтарэсаў аўтараў, праваўладальнікаў і карыстальнікаў: перспектывы развіцця сістэмы калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі;
  • новыя механізмы выкарыстання твораў без згоды праваўладальнікаў і інш.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных органаў, розных прадпрыемстваў і арганізацый, беларускіх і замежных устаноў адукацыі; практыкуючыя спецыялісты ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, навукоўцы, студэнты, магістранты, аспіранты, патэнтныя павераныя, ацэншчыкі аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці і іншыя асобы, якія цікавяцца тэматыкай мерапрыемства.

Па выніках канферэнцыі плануецца выпуск зборніка матэрыялаў, які будзе ўключаны ў РІНЦ. Патрабаванні да афармлення матэрыялаў размешчаны па спасылцы. Азнаёміцца з матэрыяламі канферэнцый мінулых гадоў можна тут. Удзел у канферэнцыі і апублікаванне ў зборніку бясплатныя.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: НЦІУ